У Берасцейскай вобласці 8 чалавек захварэлі на грып H1N1
У Берасцейскай вобласці адзначаецца ўздым захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. Як супакойваюць эпідэміёлагі, падставы для турботаў няма: ўздым захворвання на ВРІ прагназуемы, характэрны для дадзенага перыяду і звязаны з цыркуляцыяй негрыпозных рэспіраторных вірусаў.
За перыяд з канца мінулага году і на пачатку 2016-га ў Берасцейскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя было даследавана больш за 100 клінічных узораў. У дзевяці з іх былі выяўленыя штамы віруса грыпу, у тым ліку ў 8 узорах – групы А (H1N1), які ў народзе называюць свіным.
Як паведаміла tut.by намеснік галоўнага ўрача БАЦГЭіОЗ Галіна Садоўнікава, выпадкаў гібелі людзей ад грыпу ў вобласці не зарэгістравана.