У Берасцейскай вобласці пацярпеў крушэнне МіГ-29 (абноўлена)
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце крушэння ваеннага самалёта ў раёне Ляхавічаў што ў Берасцкай вобласці. Справу распачалі па факце парушэння правілаў палётаў і падрыхтоўкі да іх.
Следчая група працуе на месцы крушэння ваеннага самалёта Міг-29. Пры правядзенні планавых палётаў у выніку няштатнай сітуацыі адбылася аварыя самалёта 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА. Паводле інфармацыі Мінабароны, у выніку падзення самалёта пацярпелых і разбурэнняў няма. Лётчык катапультаваўся і не пацярпеў. Прычынай аварыі на дадзены момант называецца «няштатная сітуацыя». Яе прыроду і характар павінна будзе вызначыць спецыяльная камісія Міністэрства абароны. На месца здарэння таксама выехалі прадстаўнікі Следчага камітэта
* * *
У Берасцейскай вобласці адбылося крушэнне ваеннага самалёта, пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.
Паводле папярэдняй інфармацыі, разбіўся „МіГ-29”.
Следчыя выехалі на месца здарэння. Для каардынацыі працы туды таксама адправіўся першы намеснік старшыні СК Аляксей Волкаў. На месцы працуе камісія Міністэрства абароны.
Згодна з інфармацыяй Мінабароны, аварыя самалёта „МіГ-29” 61-й знішчальнай авіябазы здарылася 11 лістапада прыблізна ў 13.30. Лётчык катапультаваўся. У выніку падзення самалёта пацярпелых і разбурэнняў няма. Пілот, знойдзены сіламі пошукава-ратавальнай каманды, не пацярпеў.