У Берасцейскай вобласці выпускнікі заплацяць 5,7 млрд за неадпрацоўку



За 2015 год пракуратура прад’явіла пазовы на 5,7 млрд рублёў выпускнікам навучальных установаў Берасцейскай вобласці, якія не адпрацавалі размеркаванне, паведамляе ведамства.

Пракуроры вобласці прад’явілі 91 пазову выпускнікам ліцэяў на суму 3,5 млрд рублёў, 54 пазовы выпускнікам каледжаў на суму 1,7 млрд рублёў, а таксама 5 пазоваў выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў на суму 524,5 млн рублёў.

Акрамя выдаткаў на навучанне, з адказчыкаў таксама будзе спаганая дзяржпошліна і выдаткі, звязаныя з разглядам справы, паведамляе БелТА.