У Берасцейскай вобласці з-за навальніцы адбылося тры пажары
У Берасцейскай вобласці за мінулыя суткі адбылося тры пажары, іх прычынай стала навальніца.
Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Берасцейскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, узгаранні з-за пападання маланкі зарэгістраваныя 30 красавіка з 1.30 да 2.00.
У вёсцы Журавок Іванаўскага раёна агнём знішчана драўляная гаспадарчая пабудова.
У вёсцы Лядавічы Іванаўскага раёна і аграгарадку Пескі Бярозаўскага раёна з-за навальніцы загарэліся па адной драўлянай гаспадарчай пабудове, у якіх знішчаны дахі, пашкоджаны сцены і маёмасць.
Усе будынкі належаць мясцовым жыхарам.
belapan.by
