У Берасцейскай вобласці за суткі зніклі шэсць грыбнікоў



 

У Берасцейскай вобласці за суткі зніклі шэсць грыбнікоў, — паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка. Паведамленні аб зніклых у лесе сваяках паступілі з Баранавіцкага і Ганцавіцкага раёнаў. У выніку аператыўна арганізаваных пошукаў пяць чалавек удалося знайсці. А вось з грыбніком з Ганцавіцкага раёну адбыўся няшчасны выпадак.

Жыхар вёскі Макаў 1932 года нараджэння адправіўся трэцяга верасня ў лес у грыбы і дадому не вярнуўся. 4 верасня труп пенсіянера знайшлі ў меліярацыйным канале паблізу роднай вёскі.