У Берасцейскай вобласці – затрыманні
У Берасцейскай вобласці з самай раніцы адбываюцца затрыманні, паведамляюць праваабаронцы. Стала вядома, што затрыманні прайшлі таксама ў Кобрыне. Акрамя таго стала вядома, што ўсе затрыманыя ў Берасці з’яўляюцца актывістамі.
У прыватнасці ў Берасці былі затрыманыя Надзея Круц, Тамара Кандрацюк, Дыяна Калішук, Зміцер Шчурко.
У Жабінцы – Сяргей Кулік. У Пружанах паведамляецца пра затрыманне Юрыя Папко, Ганны Баран і Анатоля Дзевянцейчыка.
Сярод затрыманых у Кобрыне – Сяргей Кулік, Генадзь Гурын, Святлана і Вадзім Аксюцікі, Аляксандр Казлоў і Наталля Дырман.
Магчыма, гэта прывентыўныя затрыманні перад заўтрашнім Днём Незалежнасці.
Беларускае Радыё Рацыя