У „Камунальніку” на свой лёс чакаюць 14 шчанюкоў
Чатырнаццаць шчанюкоў чакаюць сваіх будучых гаспадароў у ’’Камунальніку’’. Час утрымання жывёлаў у такой установе абмежаваны – літаральна праз месяц яны будуць пазбаўленыя жыцця. Пра гэта распавяла берасцейская зоаабаронца Ірына Сіняпкіна. „Дагэтуль гарадскімі ўладамі не вырашана сітуацыя з доўгатэрміновым утрыманнем бадзяжных жывёлаў або жывёлаў без гаспадароў,” – паведаміла зоаабаронца.
– Там можна знайсці і ўратаваць ад смерці і вялікіх, і малых сабак. Заўсёды там ёсць выбар. Адрас: вул. Прыбужская, 61. Тэлефон: 28-82-45. Я не ведаю, колькі зараз яны трымаюць, можа быць месяц, а затым забіваюць. “Дабрата” ў свой прыют забірае нейкую частку сабак з “Камунальніка”. Але ў іх таксама перапоўнены прыют і яны не ў стане ўсіх узяць.
Часам грамадзянам не хапае міласэрнасці, яны не разумеюць, што ёсць шэраг хатніх жывёлаў дагэтуль не ўладкаваных, а яны набываюць новых пародзістых, і гэта не канструктыўна, – дадала Ірына Сіняпкіна.
Беларускае Радыё Рацыя