У берасцейскім мікрараёне абмежавалі раніцай продаж танных він
У Берасці ў мікрараёне Вулька станоўча вырашаецца сітуацыя з навядзеннем парадку каля крамы, дзе гандлююць пладова-ягаднымі вінамі. Грамадзяне разам з актывістамі кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ накіроўвалі зварот да мясцовых уладаў з мэтаю абмежаваць іх ад людзей, што маюць асацыяльны лад жыцця. Улады адрэагавалі і правялі разам з жыхарамі і прадстаўнікамі крамы сход, – распавёў актывіст кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ Ігар Маслоўскі:
– У выніку гэтага сходу было прынята некалькі рашэнняў, у тым ліку, каб адмежаваць раніцай продаж танных пладова-ягодных він на адну гадзіну. Па-другое, зараз мы ўжо не назіраем вось гэтыя зборышчаў людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Тэрыторыя больш-менш каля гэтай крамы добра ўпарадкавана.
Са словаў Ігара Маслоўскага, адміністрацыя крамы таксама паабяцала, што заасвальтуе ў раёне пешаходныя сцяжынкі і прывядзе іх у належны стан.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота virtual.brest.by