У Берасцейскім раёне атрымаў траўму жаўнер тэрміновай службы
У Берасцейскім раёне на палігоне Берасцейскі падчас мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі вайсковец тэрміновай службы атрымаў траўму кісці „пры падрыхтоўцы да ўжывання выбухованебяспечнага прадмета”, паведамляе Міністэрства абароны ў сваім телеграм-канале.
„У сапраўдны момант яму аказваецца медыцынская дапамога, за вайскоўцам вылецеў верталёт, які даставіць яго ў Менск, а таксама выехаў рэанімабіль, які даставіць яго ў Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі ваеннага ведамства, жыццю вайскоўца нічога не пагражае.
У здарэнні разбіраецца камісія Міністэрства абароны.