У Берасцейскім раёне пенсіянер замерз у двары свайго дома



У вёсцы Валаскі Берасцейскага раёна ў двары ўласнага дома замерз да смерці 67-гадовы мужчына.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, 10 студзеня каля 10.00 нежывога пенсіянера пад пабітым акном дома знайшлі суседзі. Мужчына быў без верхняга адзення. На руках парэзы і ранкі. Уваходныя дзверы дома, у якім вясковец пражываў адзін, былі зачыненыя знутры.

Па факце гібелі пенсіянера праводзіцца праверка. Паводле папярэдніх звестак, ён памёр ад пераахаладжэння.

Загінулы злоўжываў спіртнымі напоямі.

belapan.by