У Берасцейскім судзе – чарговы дзень разгляду „карагоднай справы”
Сёння, 5 лютага, чарговы дзень разгляду так званай „карагоднай справы” ў Берасці. Судовае паседжанне доўжыцца ўжо другі тыдзень запар. Агулам па справе абвінавачваюць і падазраюць паўсотні чалавек, – адзначыла валанцёрка берасцейскага аддзялення праваабарончага цэнтру „Вясна” спадарыня Ганна:
– Улічваючы, што ёсць яшчэ людзі, якія знаходзяцца ў статусе падазраваных і абвінавачаных, крыху незразумела ці хочуць адную і тую ж шкоду спагнаць некалькі разоў. Абвінавачанне сцвярджае, што людзі таксама мяшалі рабоце некаторых арганізацый, якія знаходзяцца на перакрыжаванні бульвара і Машэрава. На судзе прадстаўнікі гэтых арганізацый заяўлялі, што ў іх няма прэтэнзій да абвінавачаных.
Карагодная справа датычыцца падзеяў 13 верасня мінулага году. Тады быў ужыты вадамёт у адносінах да некалькіх тысяч людзей, якія выйшлі таньчыць на перакрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў, чым спынілі рух грамадскага транспарту.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце