У Берасцейскім тэхнапарку адбудзецца прэзентацыя руху “Зялёны дазор”
У прасторы “Экакластэр” што ў Берасцейскім тэхнапарку адбудзецца прэзентацыя руху “Зялёны дазор”. Пра гэта паведаміў суарганізатар мерапрыемства і кіраўнік моладзевага грамадскага аб’яднання “Час зямлі” Рыгор Цярэнцьеў:
— Зялёныя тэрыторыі — гэта тое. Што ёсць побач з намі, на што мы ў звычайным жыцці не звяртаем увагі. А яно ў крокавай даступнасці і гэта даволі захапляльна і цікава, калі у нас, у Берасці можна назіраць такія цікавыя ландшафты, месцы, унікальныя дрэвы. Гэта крута.
На мерапрыемстве берасцейцаў пазнаёмяць з асноўнымі накірункамі працы руху пачынаючы з 2015 года, апавядуць пра магчымасці паспяховага вырашэння экалагічных праблемаў самастойна і ў супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі. Пачатак мерапрыемства 23 мая ў 18:30 па адрасе вуліца Піянерская 52, трэці паверх. Пасля мерапрыемства, жадаючыя змогуць далучыцца да веламаніторынгу мікрараёна Рэчыца, але для гэтага трэба мець ровар.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце