У Берасці 18-гадовы хлопец разграміў сякерай гіпермаркет
Супрацоўнікі Дэпартамента аховы ў Берасці затрымалі хлопца, які сякерай граміў гіпермаркет, паведамляе ў сваім Telegram-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
17 жніўня каля 00:30 гадзін 18-гадовы берасцеец, разбіўшы сякерай шкляныя дзверы крамы, увайшоў у памяшканне і пачаў граміць вітрыны гандлёвых павільёнаў.
Спрацавала ахоўная сігналізацыя. Да месца здарэння маментальна выбыла група затрымання аддзела Дэпартамента аховы Маскоўскага раёна Берасця.
На неаднаразовыя патрабаванні міліцыянераў кінуць сякеру і добраахвотна здацца малады чалавек не рэагаваў і працягваў рухацца на праваахоўнікаў.
Супрацоўнікі міліцыі зрабілі некалькі папераджальных стрэлаў у паветра, пасля чаго зламыснік спалохаўся і спыніўся. Праваахоўнікі хутка і прафесійна затрымалі хулігана.
Хуліган затрыманы. Берасцейскім міжрайаддзелам СК распачата крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК (хуліганства). Праводзяцца следчыя дзеянні.
Фота: TUT.BY
