У Берасці 9 Траўня пройдзе без масавых мітынгаў
Старшыня Берасцейскага гарвыканкама Аляксандр Рагачук заявіў, што з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі планы на 9 траўня істотна змяніліся, паведамляе vb.by.
«Цяпер папярэдне мы рыхтуем тры сцэнары. Перш за ўсё, у гэтым годзе салют будуць ажыццяўляць не ваенная, а спецыялізаваная арганізацыя. Заказчык — гарвыканкам. Будзем старацца, каб было адрозненне салюту ад феерверку. Ён будзе ў крэпасці, будзем старацца разгрупаваць людзей», – адзначыў Рагачук.
Паводле словаў старшыні Берасцейскага гарвыканкама, арганізоўваць нейкія масавыя мерапрыемствы, мітынгі горад, хутчэй за ўсё, не будзе. Але ўскладанне вянкоў не адмяняецца.
Фота vb.by
