У Берасці абмеркавалі беларускі кінематограф



“Беларускі кінематограф” — на такую тэму прайшлі чарговыя заняткі ў межах курсаў „Мова нанова”. Мерапрыемства адбылося ў грамадска-культурніцкім цэнтры «Грунтоўня» і сабрала некалькі дзясяткаў чалавек.

«Гэта добрая магчымасць для знаёмства з кіно, якое было знята ў роднай краіне,» — распавёў вядоўца Максім Хлябец:

– Ужо прыйшла вясна, цёпла стала, і хочацца проста адпачыць трошкі. Таму мы вырашылі паразмаўляць пра беларускі кінематограф і паказаць некаторыя беларускія фільмы, каб людзі зразумелі, што ён у нас ёсць, а не тое, што яго нібыта няма, няма нічога беларускага нават у кінатэатрах. Вось мы трошкі пра гэта і паразмаўлялі.

Паводле Максіма Хлябца, да прагляду былі прадстаўлены кінастужкі “Жыве Беларусь!” і “На спіне ў чорнага ката”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота facebook.com