У Берасці абмеркавалі гвалт у сям’і



Абмеркавалі гвалт у сям’і і падпісалі паштоўкі да чыноўнікаў у Берасці. Тут у творчай прасторы незалежнага тэатра «Крылы Халопа» адбылася прэзентацыі ініцыятывы «Маршыруй, дзетка!»

Кажа прадстаўніца ініцыятыўнай групы Святлана Гатальская:

– Мы прыехалі ў Берасце, каб правесці акцыю па падпісанні паштовак дэпутату, прэзідэнту, сяброўцы, маці, прэм’ер-міністру, генпракурору. Прапануем людзям падпісаць паштоўку для любога свята і паведаміць пра тое, што ёсць яшчэ вельмі шмат праблемаў у нашым грамадстве на дадзены момант. І адна з іх – гэта хатні гвалт. І, на жаль, пакуль няма ніякага комплекснага закона па супрацьдзеянні хатняму гвалту.

Дадаткова ўдзельнікі сустрэчы змаглі падставіць подпісы пад петыцыяй за з’яўленне ў краіне комплекснага закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту ад фізічных і юрыдычных асобаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце