У Берасці абмеркавалі праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі
Прыцягненне ўвагі грамадзян да праблемаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, змяшчэнне інфармацыі пра гістарычныя помнікі і паляпшэнне велаінфраструктуры горада Берасця. Правядзенне кампаній пад такімі назвамі была спланавана ў межах школы моладзевай актыўнасці “Віртуальнасць для рэальнасці”.
Адная з ініцыятараў правядзення кампаніі па паляпшэнні ўмоваў для веласіпедыстаў у Берасці Вольга Татуйка распавяла пра тое, чаму такая тэма можа быць актуальнай для горада:
– Мы размаўлялі пра ўсе праблемы, якія ёсць у горадзе. Абмяркоўвалі лакальныя кампаніі, якія дапамогуць лёгка і даволі хутка змяніць сітуацыю ў лепшы бок. Мы размаўлялі і пра велаінфраструктуру горада.
Другая частка медыя-школы прысвечана грамадзянскай актыўнасці і тым прыёмам, якія дапамагаюць данесці свае патрэбныя і карысныя ідэі гораду і яго жыхарам. Цягам адукацыйнай сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з асноўнымі прыёмамі працы грамадскіх арганізацый і правіламі правядзення грамадскіх кампаній.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
