У Берасці абмеркавалі правядзенне рэферэндуму



Другі па ліку раз пад наглядам выканаўчай улады берасцейцы абмеркавалі правядзенне рэферэндуму па акумулятарным заводзе.

Прымусова іх запрасілі на дыялог да прадстаўнікоў берасцейскага раённага выканаўчага камітэта, заставацца на плошчы забараніў АМАП, – паведаміў праваабаронца Раман Кісляк:

– Быў сход – сустрэча з прадстаўнікамі Берасцейскага райвыканкама. Калі ў мінулыя выходныя людзі сустракаліся з прадстаўнікамі Берасцейскага гарвыканкама, то цяпер сустракаліся з прадстаўніком Берасцейскага райвыканкама, старшынём Уладзімірам Сенчуком і намеснікам Паўлам Валынцом. Размова ішла пра арганізацыю рэферэндуму на тэрыторыі Берасцейскага раёна. Былі дзве асноўныя прапановы – правесці рэферэндум толькі на тэрыторыі Тэльмінскага сельскага савета альбо на тэрыторыі некалькіх, якія знаходзяцца непадалёк ад завода.

Агулам у сустрэчы па рэферэндуме брала ўдзел каля сотні чалавек. Яшчэ адна частка прынцыпова не ходзіць на такія мерапрыемствы, паколькі не лічыць працэдуру мэтазгоднай.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: tut.by