У Берасці абмежаваны доступ да інфармацыі



Большая частка рэгіянальных выданняў за выключэннем сайту газеты „Зара” заблакаваныя.

Таксама працуе партал „Рэальны Брэст”, але навіны не абнаўляюцца вось ужо суткі:

– Жыхары гораду ды рэгіёну надалей застаюцца без інфармацыі. Невядомыя звесткі і даты правядзення судоў над затрыманымі. Не ўдакладняецца і іх колькасць.

Прычына палягае ў тым, што ў большасці няма доступу да інтэрнэт, дзе можна было б абменьвацца інфармацыяй.

На старонках дзяржаўных рэгіянальных выданнях паведамляецца пра перамогу пакуль яшчэ дзеючага кіраўніка краіны і ні слова пра начныя падзеі.

Праз тэлефонны абзвон актывісты спрабуюць зрабіць адзіную базу вынікаў пратаколаў на выбарчых участках. Хто можа паасобку публікуе іх у мэсэнджарах ды сацыяльных сетках.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце