У Берасці абмяркуюць праблемы ў сферы аховы здароўя



Грамадскія слуханні па праблемах неабходнасці рэформаў у сферы аховы здароўя пройдуць у Берасці. Ініцыятарамі правядзення мерапрыемства выступілі актывісты кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ ў рамках грамадскай ініцыятывы ’’Народны рэферэндум’’.

Адзін з галоўных арганізатараў сустрэчы Ігар Маслоўскі патлумачыў, што адная з мэтаў – гэта стварыць дыскусійную пляцоўку вакол пытанняў, якія цікавяць грамадзян:

– Гэта пытанне з “Народнага рэферэндуму”. Я думаю, яно вельмі актуальнае, бо ў жыхароў вельмі шмат праблем, звязаных з аховай здароўя. Мы запрашаем берасцейцаў прыйсці на гэтую сустрэчу ў 14.00 у рэдакцыю газеты “Берасцейскі кур’ер”.

Актывісты запрашаюць да ўдзелу ў грамадскіх слуханнях грамадзян, якіх хвалююць праблемы сістэмы медыцынскага абслугоўвання і рэфармаванне сферы аховы здароўя. Мерапрыемства пройдзе 27 верасня па адрасе: вуліца 17 верасня, д. 22-24.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце