У Берасці абралі новую намесніцу старшыні філіі БАЖ



У Берасці абралі новую намесніцу старшыні мясцовай філіі Беларускай Асацыяцыі Журналістаў. Ёю стала карэспандэнтка “Камсамолкі” Аксана Бровач. На пасаду старшыні мясцовай суполкі БАЖ пераабралі Алега Супрунюка.

Пра асноўныя пытанні, якія абмяркоўваліся на сходзе, апавядае сам Алег Супрунюк:

– Самае галоўнае – праявіць падтрымку нашым калегам, у першую чаргу маральную, інфармацыйную, калі будзе больш інфармацыі пра тое, што адбываецца і як пераследуюцца журналісты. 

Апрача сітуацыі і шляхоў дапамогі журналістам, якія не маюць акрэдытацыі і падпадаюць пад дзеянне новай рэдакцыі закону аб СМІ, на сходзе абмеркавалі і бягучыя  арганізацыйныя пытанні. У прыватнасці, разглядалася мажлівасць правядзення БАЖынак на Берасцейшчыне.

 Беларускае Радыё Рацыя, Берасце