У Берасці абскарджваюць палітычныя прысуды
Каля пяцідзесяці скаргаў на рашэнне суда першай інстанцыі па крымінальных палітычна матываваных справах пададзена ў Берасці ў абласны суд.
Гэта пераважна справы „лялькі-рэйкі-пудзіла”, берасцейскія „карагоды” і берасцейскія „масавыя беспарадкі”, – распавёў праваабаронец Уладзімір Вялічкін:
– Старая прымаўка „Раней сядзеш, раней выйдзеш”. Калі чалавек абскарджвае, то ён выязджае для адбыцця пакарання пазней. Тут гэтая прымаўка падыходзіць тым, хто атрымлівае „хімію” з накіраваннем. Таму пакуль апеляцыя не прайшла, яго ніхто нікуды не накіроўвае, ён знаходзіцца на волі.
Тым, хто вырашыў не абскарджваць рашэнне суда, праз пэўны час даюць прадпісанне, у якой пазначана, на працягу якога часу і ў які дзень яны павінны з’явіцца ва ўстанове, дзе будуць адбываць пакаранне, дадаў эксперт у галіне права.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
