У Берасці адбудзецца акцыя ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага
Пікет у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага ў Берасці не адменены. Афіцыйнай інфармацыі пра тое, што масавае мерапрыемства ў сувязі з затрыманнем актывістаў не адбудзецца, пакуль нідзе змешчана не было.
Адзін з лідараў пратэстаў Уладзімір Мароз звярнуў увагу, што ён нікога не заклікае да ўдзелу, але сам плануе прыйсці:
– Я магу сказаць, што дзесьці больш за 50% людзей не вераць, што гэтыя выбары будуць празрыстыя, не вераць, што гэтыя выбары будуць сумленнымі. Яны кажуць: „Які сэнс нам ставіць подпісы, хадзіць галасаваць, калі даўно ўжо зразумела, хто будзе”. Я пакуль не адчуў, каб нейкая выбарчая кампанія праходзіла.
Папярэдне акцыя планавалася на нядзелю, 31 траўня, на 12-ю гадзіну каля кінатэатра Беларусь. Не выключана, што яна будзе сумешчаная з „кармленнем галубоў”.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце