У Берасці адкрыта прадаюць сімволіку Наваросіі



Берасцейская крама вайсковых тавараў і вырабаў для актыўнага адпачынку “Ветер странствий” у сваім асартыменце тавараў мае шэўроны з надпісамі “Новороссия” і “Вежливые люди”. Як высветлілася, гэтыя тавары прадаюць не толькі праз старонку крамы „У кантакце”, але выкладаюць непасрэдна на вітрыне крамы.

6B4FDA

Пра гэта паведаміў берасцеец Дзяніс, які апынуўся там:

 – Я назіраў такую сітуацыю: у продажы была сімволіка Наваросіі, якая прызнаная сепаратысцкай арганізацыяй. Спытаў: чаму ў Берасці прадаецца падобная сімволіка? Гандлярка адказала, што яна падтрымлівае Наваросію. І сказала, што славянскія народы хочуць сутыкнуць ілбамі. І тут у мяне ўзнікла пытанне: калі яна лічыць, што славянскія народы сутыкаюць ілбамі, то чаму ў яе няма ў продажы сімволікі Украіны, прызнанай канстытуцыяй. На што яна адказала, што яна абавязкова прывязе яе. І на гэтым была размовы скончана.

Вядома што раней, карыстальнікі інтэрнэту з Берасця ўжо спрачаліся з адміністрацыяй суполкі крамы „У кантакце” з нагоды гэтых шэўронаў.

7E527

„Калі гэта проста бізнес, то цікава будзе паглядзець, ці з’явіцца ў краме ўкраінскі сцяг, альбо ўзамен мне прыйдзецца пісаць скаргу за перадузятасць у гэтым бізнесе, як кажуць прыходзь, апранай вопратку, чапляй шэўрон – і вось табе Наваросія,” – абураецца Дзяніс.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.