У Берасці адкрыўся чарговы сезон “Мова нанова”
У Берасці адкрыўся наступны сезон курсаў “Мова нанова”. Цвіком праграмы першых заняткаў стаў вядомы актор і вядоўца перадачы “Падарожжы дылетанта” Юры Жыгамонт, дзякуючы ў многім менавіта яго персоне заняткі былі аншлагавымі. Цікавасць слухачоў выклікаў і музычны гурт “Navi” – яшчэ адзін госць са сталіцы.
Выкладчыца Воля Малафеечава кажа пра некаторыя змены ў раскладзе курсаў:
– У нас змяніўся дзень заняткаў, у нас раздзяліліся дні. У суботу будзе “Мова нанова” дзеткам, а па панядзелках увечары ўжо будуць звычайныя нашы курсы “Мова нанова”. Спадзяюся, што такі час будзе зручны для людзей пасля працы. Мы збіраемся запрашаць шмат гасцей.
На першыя заняткі “Мовы нанова ў Берасці” прыйшло больш за 60 чалавек, прычым шмат з іх наведалі курсы ўпершыню. Разам з тым для развіцця ініцыятывы берасцейскім вядоўцам патрэбная дапамога, і яны шукаюць валанцёраў для фота- і відэаздымак.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце