У Берасці адкрыўся інклюзіўны цэнтр



Зрабіць горад яшчэ больш даступным для людзей з абмежаванымі магчымасцямі спрабуюць у Берасці, дзе з’явіўся Інклюзіўны цэнтр па прасоўванні здаровага ладу жыцця.

„Ён паўстаў дзякуючы праекту ПРААН, які быў фінансаваны Мінітэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы супрацоўніцтва”, – распавёў старшыня грамадскага аб’яднання „Інвалід і асяроддзе” Іван Шмыга:

– Інклюзія здаровага ладу жыцця – гэта спалучэнне на пляцоўцы здароўя і інвалідаў, то бок людзей з інваліднасцямі, і здаровых дзяцей з Бярозаўкі. Добры цэнтр інклюзіі атрымаўся.

Наведаць Інклюзіўны цэнтр па прасоўванні здаровага ладу жыццё можна ў Берасці па адрасе: вуліца Машэнскага д. 66. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

esd.adventist.org