У Берасці адмовіліся друкаваць незалежную газету “Ганцавіцкі час”
У Берасці адмовіліся друкаваць незалежную газету “Ганцавіцкі час”.

Ад студзеня 2022 года дзяржаўная друкарня ў Берасці вырашыла не працягваць дамову з ганцавіцкай рэдакцыяй. Паведамленне пра скасаванне дамовы прыйшло 30 лістапада па электроннай пошце з подпісам намесніцы дырэктара Берасцейскай друкарні Ірыны Іванісік, паведамляе сайт “Першы рэгіён”.
Пазней у тэлефоннай размове яна патлумачыла, што “мяняецца загрузка”. Пры гэтым у рэдакцыі кажуць, што на друк штотыднёвага нумара газеты друкарня траціла ў сярэднім 20-30 хвілін.
Як зазначыў галоўны рэдактар Пётр Гузаеўскі, 20 гадоў “Ганцавіцкі час” сумленна выконвае сваю працу і не развітваецца з чытачамі.
Беларускае Радыё Рацыя
