У Берасці адзначылі Дзень незалежнасці Украіны



Дзень незалежнасці Украіны адзначылі ў Берасці актывісты ініцыятывы “За наш горад!”. Разам з прадстаўнікамі дыпламатычнай місіі і мясцовымі ўладамі яны ўсклалі кветкі да помніка Тараса Шаўчэнкі.

Па завяршэнні адбыўся кароткі мітынг, расказвае палітык Ігар Маслоўскі:

– Мы віншуем украінскі народ з днём незалежнасці. Для кожнай краіны Дзень незалежнасці – гэта найвялікшае свята. Таму ў гэты дзень мы жадаем міра, дабра, росквіту Украіне і ўсяму ўкраінскаму народу.

Падчас выступаў удзельнікі акцыі адзначылі, што Украіну і Беларусь звязвае сумеснае гістарычнае мінулае, сучаснае супрацоўніцтва і добрасуседскія адносіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Ігара Маслоўскага