Дэпутаты адказалі пасля звароту актывістаў ў пракуратуру
Дадатковыя адказы ад дэпутатаў Берасцейскага гарадскога Савету дэпутатаў адразу пасля звароту ў пракуратуру атрымалі сябры грамадскай ініцыятывы ’’Сацыяльны офіс’’.
– У лістах мы прасілі абраннікаў народу зрабіць справаздачу аб сваёй дзейнасці за апошнія паўгады, – распавёў адзін з аўтараў звароту Юры Жыдовіч:
– Адназначна нельга звязаць адказы дэпутатаў з тым, што мы звярнулся ў пракуратуру за абаронай нашых правоў, прадугледжаных Законам аб зваротах грамадзянаў. Усё ж такі напэўна, некаторыя дэпутаты па ўласнай волі напісалі адказы. Магчыма, яны проста не паспелі адказаць і ў прадугледжаны Законам тэрмін гэта зрабіць. Але гэта толькі шостая частка ад усіх дэпутатаў.
– Астатнія дэпутаты праігнаравалі наш зварот. Калі ўсе адказы будуць атрыманыя ад дэпутатаў, іх плануецца выкласці для азнаямлення грамадскасці ў публічную прастору.
* * *
На берасцейскіх дэпутатаў мясцовага Савету паскардзіліся ў пракуратуру актывісты грамадскай ініцыятывы ’’Сацыяльны офіс’’. У тэрмін, які патрабуе беларускі Закон Аб зваротах грамадзян, каля чатырох дзесяткаў народных абраннікаў не даслалі адказы.
У сваіх лістах актывісты прасілі дэпутатаў напісаць пра тое, дзе яны зрабілі справаздачу аб сваёй дзейнасці за апошнія паўгады, – распавёў актывіст ’’Сацыянальнага офісу’’ Юры Жыдовіч:
– Адносна неадказу дэпутатаў гарадскога савету мы звярталіся на пошту ва ўсе аддзяленні, куды гэтыя адказы маглі трапіць – нічога не было. Значыць з 40 дэпутатаў адказаў нам толькі адзін.
На зварот актывістаў даў адказ толькі адзін дэпутатат, старшыня Берасцейскага гарадскога Савету дэпутатаў Мікалай Красоўскі.
Лісты да амаль сарака дзесяткаў прадстаўнікоў народу былі падрыхтаваныя ў рамках кампаніі ’’Народны кантроль’’.
* * *
Толькі ад аднаго з амаль чатырох дзесяткаў дэпутатаў мясцовых Саветаў атрымалі адказ актывісты грамадскай ініцыятывы ’’Сацыяльны офіс’’ у Берасці. Яны прасілі дэпутатаў у пісьмовым выглядзе ў адпаведнасці з заканадаўствам зрабіць справаздачу аб сваёй дзейнасці за паўгады.
Актывіст грамадскай ініцыятывы Юры Жыдовіч адзначыў, што дэпутаты, якія не даслалі адказу, здзяйсняюць відавочнае парушэнне беларускіх законаў:
– Да таго ж, гэта толькі адзін дэпутат, які адказаў нам пісьмова, астатнія дэпутаты нам пакуль не адказалі.
Адзіны дэпутат па 26 выбарчай акрузе горада Берасця Мікалай Красоўскі, што даслаў адказ, паведаміў, што справаздачу перад выбаршчыкамі ён зрабіў у жніўні на сходзе ў актавай зале ЖЭС №7, а ў снежні плануе правесці паўторную справаздачу і сустрэчу з выбаршчыкамі.
Як адзначыў Юры Жыдовіч, лісты да дэпутатаў былі накіраваныя амаль месяц таму. Па нормам закона Аб звароце грамадзян яны павінны былі даць адказ цягам двух тыдняў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце