У Берасці актывісты дамагліся паляпшэння транспартных камунікацый
У Берасці актывісты грамадскай ініцыятывы ’’Сацыяльны офіс’’ дамагліся паляпшэння транспартных камунікацый.
Некалькі тыдняў таму яны пачалі збор подпісаў за тое, каб у мікрараён Граеўка пачаў з цэнтру хадзіць дадатковы транспарт або працягнулі маршрут ужо існага аўтобуса.
У адказ на гэта – гарадскія ўлады працягнулі маршрут гарадскога аўтобуса №6 да новай паліклінікі, – распавёў актывіст ініцыятывы Юры Жыдовіч:
– Грамадзяне вуліцы Асіпенкі і тыя людзі, якія наведваюць паліклініку, звярталіся да нас у Сацыяльны офіс” са скаргамі на тое, што цяжка дабірацца да паліклінікі, але нічога не адбывалася. Тады мы распачалі збор подпісаў, мы іх назбіралі ўжо шмат. Але, каб папярэдзіць розгалас у грамадстве, улада ўсё ж такі выканала тое, аб чым яе прасілі.
Як адзначыў Юры Жыдовіч, у сувязі з тым, што пытанне з дадатковым транспартам было вырашана станоўча – больш за сотню подпісаў, што сабралі актывісты разам з грамадзянамі, не будуць накіраваныя ў Берасцейскі гарадскі Савет дэпутатаў і Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт. – Нягледзячы на гэта, мы будзем трымаць на кантроле вырашэнне сацыяльных пытанняў мікрараёна, – дадаў актывіст.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце