У Берасці актывісты руху „За свабоду” раздавалі маскі



Маскі і памяткі пра прафілактыку каронавіруснай інфекцыі раздавалі ў Берасці. Ініцыятары акцыі — прадстаўнікі руху „За свабоду”.

Актывісты спрабавалі прыцягнуць увагу да неабходнасці абароны ад COVID-19, — распавёў праваабаронца, актывіст руху „За свабоду” Раман Кісляк:

– У горадзе Берасці, на вуліцы Савецкай, каля ЦУМу актывісты руху „За свабоду” раздавалі аднаразовыя і шматразовыя жоўтыя медычныя маскі. Берсцейцам таксама раздавалі памяткі, правілы паводзінаў, гігіены ў перыяд эпідэміі каронавіруса. Гэта акцыя была накіраваная на тое, каб звярнуць увагу на тое, што неабходна насіць маскі ды забяспечвацца ад гэтай эпідэміі.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Жоўтыя маскі былі са словам „Жыць” — гэта падтрымка берасцейцаў у той барацьбе, якую яны вядуць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, падагульніў Раман Кісляк.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце