У Берасці арыштавалі шасцярых, каб не ўцяклі за мяжу
Суд над трэцяй часткай абвінавачаных у «масавых беспарадках» у горадзе летась 10 жніўня пачнецца нанава. Такое рашэнне прынялі ў сувязі з заменай народнага засядацеля. Раней судовыя пасяджэнні неаднаразова пераносіліся ў сувязі з хваробай абвінавачаных. У выніку іх справы вырашылі вынесці ў асобную вытворчасць.На лаве падсудных сярод трэцяй часткі абвінавачаных у «беспарадках» 12 чалавек. З іх палова (Раман Гваздзелка, Дзяніс Жук, Юры Кузьміч, Антон Сотнікаў, Аляксандр Цялешман, Дзмітрый Тур) цягам некалькіх месяцаў знаходзяцца ў СІЗА № 7.
Астатніх шэсць асобаў (Мікіта Ганчароў, Вадзім Жылінскі, Арцём Клімчук, Дзмітрый Князеў, Дзмітрый Панько, Глеб Раманаў, непаўналетні Максім Шатохін) не змяшчалі ў ізалятар, яны заставаліся на волі. Аднак 19 ліпеня пракурор заявіў хадайніцтва аб заключэнні іх пад варту. Суддзя Святаслаў Каліна хадайніцтва задаволіў, астатніх фігурантаў, за выключэннем непаўналетняга, затрымалі.
Беларускае Радыё Рацыя