У Берасці асвяцілі новы фасад грэка-каталіцкай цакрвы



У Берасці адбыліся прэзентацыя і асвячэнне абноўленага фасада душпастырскага цэнтра і Царквы мясцовых грэка-каталікоў. Фасад займеў начную падсветку і каваныя элементы — у тым ліку крыж.

Zj2jLCOrk9M

sKRDOwyFMA8

xMXSI4Csv40

А так выглядала царква і душпастырскі цэнтар грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя вясной 2007 года.

Таксама змяніла свой выгляд і капліца. Кажа выпускны рэдактар грэка-каталіцкай газеты «Царква» — Ігар Бараноўскі:

— Тут спалучэнне стыляў, але ў той жа час ёсць спалучэнне элементаў традыцыйнай беларускай архітэктуры. Берасцейскія архітэктары Аляксандр Жаркоў і Андрэй Варабей дапамагалі выканаць гэтую працу разам з айцом Ігарам, нашым святаром, душпастар нашай парафіі таксама архітэктар па адукацыі, іканапісец, які распісваў храм. Дзякуючы іх намаганням атрымалася тое, што мы сёння маем і маем такое свята.

Фасад таксама аздабляе крыж і каваныя элементы, якія выканаў мастак-каваль Аляксандр Чумакоў. Адкрыццё і асвячэнне фасаду супала з парафіяльным-святам у гонар братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. Богаслужбу ачольваў апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі, архімандрыд Сяргей Гаек.

Кажа айцец Ігар Кандрацьеў:

— Калі б у мяне спыталі: што такое наша Царква, я б хацеў адказаць, што мы хацелі б за агульным сталом сабраць усіх людзей розных веравызнанняў, каб за супольным сталом, бяседай, за размовай маглі жартаваць, распавядаць анекдоты, гісторыі з жыцця. Каб мы маглі любіць адзін аднаго. Як сказаў архімандрыт наконт Пісання, якое мы сёння чыталі: «Немагчыма любіць Бога, калі ты не любіш іншага чалавека».

Мерапрыемства наведалі каля 80 прыхаджанаў і гасцей. Пасля асвячэння абноўленага фасаду душпастырскага цэнтру, літургіі і святочнага абеду, для наведвальнікаў заспяваў гурт «Балцкі субстрат».

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Вконтакте