У Берасці аўтазапраўку эвукаявалі з-за бляшанкі, з якой тырчаў дрот



У Берасці праводзілася эвакуацыя персаналу аўтамабільнай газанапаўняльнай кампрэсарнай станцыі на вуліцы Суворава з-за выяўлення падазронага прадмета.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, 18 жніўня ў 21.37 на лінію 102 паступіла інфармацыя ад работнікаў запраўкі пра выяўленне ў будынку кампрэсарнай падстанцыі 100-грамовай бляшанкі з-пад кавы, з якой тырчаў провад. Былі эвакуяваныя два работнікі запраўкі.

Сапёры, якія прыбылі на месца, выбухованебяспечных рэчываў не знайшлі. У бляшанцы быў цукар.