У Берасці безгаспадарчыя дарогі будуць мець уласніка



Такі вынік з адказу з Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэту зрабілі прадстаўнікі берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і актывісты кампаніі ’’Гавары Праўду!’’. У лісце гарадскія ўлады паведамілі, што шэраг безгаспадарчых праездаў і дарог у адпаведнасці з нарматыўна-прававымі дакумантамі ў судовым парадку ў 2016 годзе будуць перададзеныя пад адказнасць Берасцейскага дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства, – пра гэта паведаміў палітык Ігар Маслоўскі.

– Мы пачулі такі адказ гарвыканкама, які абнадзейвае і пешаходаў, і аўтааматараў, таму што тыя безгаспадарчыя праезды, дарогі зараз прынятыя да ўвагі, і на кожную з іх будзе складацца адпаведная дакументацыя, і далей будуць перадавацца ў гарадскую ўласнасць, а далей горад ужо будзе перадаваць іх уласніку.

„Гэта значыць, што дарогі будуць рамантавацца і на іх будуць выдзяляцца пэўныя сродкі, а якасць жыцця грамадзян палепшыцца”, – дадаў актывіст.

Беларускае Радыё Рацыя