У Берасці больш няма «сцяны Каліноўскага»



На вуліцы Гогаля каля скрыжавання з вуліцай Леніна на сцяне дома з’явіўся Кастусь Каліноўскі. Каля выявы кіраўніка вызвольнага паўстання 1863-1864 гадоў размясцілі зварот з «Лістоў з-пад шыбеніцы».

Фота: сацсеткі

Вечарам 1 кастрычніка ў сацсетках з’явілася фота „сцяны Каліноўскага”. 

Калі на сцяне з’явілася постаць паўстанца і яго «Ліст з-пад шыбеніцы» – дакладна невядома.

Аднак раніцай 2 кастрычніка сцяна выглядала вось так:

Самога паўстанца замазалі сіняй фарбай, а ліст абарвалі. Але сляды засталіся.

Брестская газета

Фота: Вольга Арлова