У Берасці больш за 300 чалавек могуць выселіць на вуліцу
Застацца на вуліцы ў Берасці можа тры сотні чалавек. Частка з іх – былыя або дзеючыя супрацоўнікі прадпрыемства „Белтрубаправодстрой”. У пачатку нулявых гадоў установа не плаціла падаткі з прыбытку ў мясцовы бюджэт, за гэтыя срокі яны будавалі жыллё для ўласных працоўных. Пасля змены кіраўніцтва прадпрыемства ўсё змянілася. Жыллё стала прыватным. Калі на працягу 5-ці гадоў з моманту падпісання дамовы куплі-продажу жыхары не выплацяць поўнага кошту кватэры, то застануцца на вуліцы. Больш за год жыхары некалькіх дамоў па вуліцы Машэнскага пішуць скаргі ў пракуратуру, суды, у органы мясцовай улады, але – безвынікова,- распавялі грамадзяне:
– Я, напрыклад, яшчэ не заключала дамову куплі-продажу. У мяне тут прапісана пяць чалавек, у мяне маленькая ўнучка. І куды мне дзецца з сям’ёй?
У Берасцейскім гарадскім выканаўчым камітэце не каментуюць сітуацыю вакол высялення жыльцоў некалькіх дамоў па вуліцы Машэнскага. Апошняя інстанцыя, у якую пацярпелыя рыхтуюць скаргу, – гэта Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: Брестская газета