У Берасці будуць судзіць трэцюю групу абвінавачаных па справе аб „беспарадках”



Ужо заўтра, 28 траўня, у Берасці пачнецца разгляд трэцяй па ліку часткі абвінавачаных па справе аб „берасцейскіх беспарадках” у жніўні мінулага году. Судовае паседжанне прызначана на 11-ую гадзіну па адрасе праспект Машэрава, 8:

– Нягледзячы на тое, што ў залу суда прапускаюць толькі родных, праваабаронцы заклікаюць прыходзіць максімальную колькасць людзей у сам суд, каб падтрымаць абвінавачаных і іх сем’і. Абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт і маску.

Па падзеях 10 жніўня мінулага году абвінавачваюцца ў трэцяй частцы Раман Гваздзелка, Мікіта Ганчароў, Вадзім Жылінскі, Дзяніс Жук, Арцём Клімчук, Зміцер Князеў, Юры Кузьміч, Зміцер Панько, Глеб Раманаў, Антон Сотнікаў, Аляксандр Целешман, Зміцер Тур і Максім Шатохін.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце