У Берасці – чарговае „кармленне галубоў”



Крыху больш паўсотні чалавек традыцыйна сабраліся ў Берасці на плошчы Леніна для таго, каб выказаць свой пратэст у сувязі з экалагічнай сітуацыяй у горадзе.

Яны не згодныя з з’яўленнем шкоднай вытворчасці — акумулятарнага завода. Падобныя акцыі пратэсту набылі назву „кармленне галубоў”. Берасцейцы распавялі пра пытанні, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы:

– Мы тут таму, што чакаем, калі ўжо наканец закрыюць завода. Гэта першае. Другое, мы чакае, калі будуць звесткі пра экагалічную грамадскую экспертызу.

– Чаму ў нас закончыўся снег? Толькі час ад часу зусім слабы падае. Мяне гэта больш за ўсё цікавіць. Хто павінен падпісаць нейкі дэкрэт, каб пайшоў снег? Гэта нейкая экалагічная катастрофа на нашай планеце.

Падчас акцыі пратэстоўцы ў Берасці таксама абмяркоўвалі магчымыя далейшыя дзеянні ў абароне сваіх правоў на экалогію.

Беларускае Радыё Рацыя