У Берасці чатыры хлопчыкі будуць навучацца па-беларуску
У Берасці чатыры хлопчыкі будуць навучацца па-беларуску. 1 верасня прайшла лінейка і першы дзень заняткаў у 6-ым ’’Г’’ класе сярэдняй школы №29.
Кіраўніца беларускамоўнага класа Ніна Палякова распавяла пра навучальны працэс:
– Выкладаць вельмі лёгка. Калі ты любіш сваю справу, калі любіш мову, то выкладаць зусім проста. І калі любіш сваю справу і рыхтуешся да ўрокаў, калі імкнешся вучням данесці мэту ўрока, то яны да цябе паварочваюцца, яны слухаюць, яны захапляюцца, яны ідуць за табой.
Акрамя чатырох хлопчыкаў у класе павінна была быць яшчэ адная дзяўчынка. Але паколькі ў калектыве больш няма дзяўчынак, то яе бацькі вырашылі працягнуць пакуль навучанне на расейскай мове.
Беларускае Радыё Рацыя