У Берасці дапамаглі дзецям з анкалагічнымі захворваннямі
Артапедычныя падушкі і функцыянальныя ложкі для дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі набылі ў Берасці. Сродкі былі пералічаныя неабыякавымі грамадзянамі на рахунак грамадскай арганізацыі “Сэрца дзецям” за апошнія паўгады.
Усяго ахвяраванні склалі каля пятнаццаці мільёнаў беларускіх рублёў, – распавядае старшыня арганізацыі Алена Прыходзька:
– Вялікі дзякуй грамадскасці, усім тым, хто пералічвае сродкі на наш рахунак. Мы на гэтыя грошы здолелі набыць шмат карыснага. Нам трэба яшчэ набыць матрацы для гэтых ложкаў. Таму, калі ў каго-небудзь будзе жаданне, прымем ад вас ахвяраванні на наш рахунак.
Усе рэквізіты арганізацыі для таго каб зрабіць ахвяраванні, можна знайсці на адмысловай старонцы ў Інтэрнэце, а таксама ў групах у сацыяльных сетках.
Беларускае Радыё Рацыя