У Берасці дэпутаты ўхіляюцца ад сустрэчаў з выбаршчыкамі
Каналы ўзаемадзеяння з выбаршчыкамі будуць дапоўненыя шэрагам сустрэч з выбаршчыкамі, а інфармацыя пра гэта будзе змешчаная на сайце гарадскога выканаўчага камітэту і ў мясцовых сродках масавай інфармацыі. Такі адказ ад мясцовага Савету дэпутатаў атрымалі актывісты грамадскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”.
Разам з тым, прадстаўнікоў народу задавальняе тая практыка камуніцый з выбаршчыкамі, што ўжо існуе, – перакананы актывіст “Сацыяльнага офісу” Юры Жыдовіч:
– Берасцейская гарадская Рада дэпутатаў не збіраецца пашырыць гэтую інфармацыю да той ступені, у якой бы гэта задавальняла выбршчыкаў.
Актывісты прапаноўвалі дэпутатам па прыкладзе гарадзенскіх калег пазначыць на сайце мясцовай улады дакладнае месца і час прыёму грамадзянаў. Аднак яны ад такой прапановы адмовілісь, палічыўшы немэтазгодным інфармаваць выбаршчыкаў аб дакладных днях прыёму па прычыне ўласнай занятасці і занятасці грамадзян у цэлым.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
