У Берасці ўлады паабяцалі адрамантаваць дарогі да пачатку восені



Пра гэта паведаміла актывістка кампаніі “Гавары Праўду!” Ганна Канюс. Да 1 верасня гэтага году плануецца правесці ямачны рамонт праезду паміж навучальнымі ўстановамі яслі-сад №41 і яслі-сад №34, а таксама рамонт асвятлення тратуару ад рынку Юбілейны каля школы №10, – распавяла палітык.

– Гарадскі выканаўчы камітэт упэўніваў нас у рамонце дарог у летні час, калі будуць спрыяльныя ўмовы, але, на жаль, цёплыя і сухія месяцы заканчваюцца.

Яшчэ ў сярэдзіне вясны гарадскія ўлады патлумачылі, што на рамонт дарог у бюджэце гораду няма дастаткова сродкаў, а некаторыя дарогі нават з’яўляюцца безгаспадарчымі.

Беларускае Радыё Рацыя