У Берасці гаварылі пра аўтызм
Адкрыццё выставы, пазнавальная гульня на тэму аўтызму, размовы пры гарбаце. Так адзначылі ў Берасці ў грамадска-культурным цэнтры ’’Грунтоўня’’ Дзень распаўсюду інфармацыі аб праблеме аўтызму. Выстава дзіцячых малюнкаў атрымала назву ’’Па той бок дожджыку’’ аўтарства Матвея Вельгаса. Кажа ягоная маці і адна з арганізатараў сустрэчы Вольга Вельгас:
– Я арганізавала гэтае мерапрыемства магчыма для сябе і для свайго дзіцяці. Самае галоўнае, каб людзі ведалі – што такое аўтызм. Каб яны гэтага не тое што не баяліся, а разумелі, сябравалі з намі. Гэтае мерапрыемства – прапанова дружбы. Мова, на якой размаўляе Матвей, які не гаворыць звычайнымі словамі, гэта – карцінкі. Гэтае мерапрыемства для мяне, бо я паглядзела як шмат неабыякавых людзей, якія прыйшлі проста падтрымаць нас.
Як адзначыла Вольга Вельгас, галоўнае для людзей з аўтызмам – гэта штодзённая сацыялізацыя. І падобныя мерапрыемствы з’яўляюцца адным з крокаў для дасягнення такой мэты.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота vk.com/gruntounia