У Берасці гаварылі пра культуру журналістыкі
“Якая вам яшчэ культурніцкая журналістыка ў Беларусі?” – прэс-клуб пад такою назваю прайшоў у Берасці. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла кампанія “Будзьма беларусамі!”. Асноўнымі ўдзельнікамі дыскусіі сталі берасцейскія журналісты і грамадскія дзеячы.
Адзін з арганізатанаў прэс-клуба Віктар Марціновіч лічыць, што важна будаваць камунікацыі адзін з адным:
– Мэта была ў тым, каб паспрабаваць з’яднаць людзей вакол пытання культуры журналістыкі, пазнаёміцца, падыскутаваць, даведацца, што турбуе людзей у Менску і абласных цэнтрах. Мне падаецца, што гэта асноўная задача і праблема, якая ёсць у Беларусі.
У час сустрэчы абмяркоўваліся такія пытанні як “Гістарычная міфатворчасць: якія “белыя плямы” ў нацыянальнай свядомасці могуць, але не хочуць запоўніць ранішнія навіны і штотыднёвая аналітыка?”, “Каму патрэбныя “эліты”, або Як беларусам навучыцца любіць сябе?”
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота gazetaby.com