У Берасці гаварылі пра палітыку і эканоміку



У Берасці адбылася дыскусія ў межах мерапрыемства пад назвай «Еўрашкола ад Руху “За свабоду”». Экспертамі на ім выступілі Андрэй Фёдараў і Сяргей Чалы. Падрабязней апавядае старшыня арганізацыі Юрась Губарэвіч:

Гэта ўжо другое наша мерапрыемства ў рамках «Еўрашколы Руху “За свабоду”». Першае прайшло ў Менску. Асноўная мэта – пазнаёміць мясцовую моладзь з тымі працэсамі, якія адбываюцца ў Еўразвязе, а таксама ў дачыненнях з Беларуссю і ЕЗ. Зараз новы перыяд пацяплення стасункаў. Шмат гаворыцца пра палітыку, эканоміку, але ў першую чаргу пра бяспеку. Вось гэтыя тэмы мы і закранаем падчас «Еўрашколы».

[Not a valid template]

Арганізацыйным партнёрам “Еўрашколы ад Руху “За свабоду” ў Берасці выступіла мясцовае Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Напрыканцы сустрэчы наведвальнікам прапанавалі сачыць за абвесткамі арганізацыі для ўдзелу ў іншых яе праектах.

Цалкам гук слухайце ў далучаным файле:

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара