У Берасці група пенсіянераў правяла акцыю пратэсту
Дзевяць пенсіянераў выйшлі на акцыю пратэсту ў Берасці 1 лютага.
На адной з вуліц у цэнтры горада яны разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі і плакат „Гвалт нараджае не любоў, а нянавісць і пагарду”.
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, ніхто з удзельнікаў акцыі затрыманы не быў.
На акцыі пратэсту берасцейскія пенсіянеры выходзяць кожны панядзелак з 12 кастрычніка мінулага года.
Фота: vkurier.by
