У Берасці група пенсіянераў выйшла на акцыю пратэсту



У Берасці 4 студзеня дзевяць пенсіянераў выйшлі на акцыю пратэсту. Група прайшла па вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці. На адным з участкаў вуліцы яны разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг і плакаты: „Дзед Мароз! Падары афіцэрам гонар і адвагу!”, „Спыніце гвалт, беззаконне, самавольства”, „Нельга так моцна не любіць свой народ”.

Ніхто з удзельнікаў акцыі затрыманы не быў, паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк. На акцыі пратэсту берасцейскія пенсіянеры выходзяць кожны панядзелак з 12 кастрычніка мінулага года.

У Менску, ля станцыі метро „Усход”, прыблізна 40 грамадзян пераважнага сталага ўзросту сталі сёння ў „ланцуг мудрай салідарнасці”.

Беларускае  Радыё Рацыя

Фота: naviny.media