У Берасці інсцэніравалі апошні мірны дзень



Дзень перад вайной інсцэніравалі ў Берасці. Тут па вуліцах горада хадзілі пераапранутыя ў савецкую форму людзі. Пераважна гэта былі расейцы. Яны прыехалі адмыслова, каб прыняць удзел у рэканструкцыі:

– Мы прыйшлі, каб тут быў чырвоны сцяг перамогі. А нашым дзядулям, што на нашых фагаграфіях, паказаць, як мы жывём у апошні мірны дзень перад вайной.

– Мы займаемся рэканструкцыяй 40-х гадоў. І не толькі 40-х. Проста мерапрыемства ладзіцца з нагоды 22 чэрвеня, і адпаведна мы робім рэканструкцыю апошняга мірнага дня.

Таксама адбылася рэканструкцыя падзей Сітуацыя на мяжы перад пачаткам вайны і адкрытая выстава Несмяротны горад нашай славы. Святкаванні працягнуцца 22 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота sputnik.by