У Берасці каля 25 тысяч чалавек атрымалі вакцыну супраць COVID-19
Каля 25 тысяч чалавек атрымалі вакцыну ад COVID-19 у Берасці. Адпаведныя дадзеныя былі агучаныя прадстаўнікамі выканаўчай улады. Па вобласці лічба ў два разы вышэй:
– Раней паведамлялася, што ёсць магчымасць вакцыянаваць у сярэднім па 500 чалавек у дзень у Берасці. Таму да канца лета можна разлічваць на тое, што вакцыну атрымае фактычна 20% насельніцтва як абласнога цэнтру, так і вобласці ў цэлым.
У асноўным выкарыстоўваецца расейская вакцына „Спутник V”. У асобных пунктах сустракаецца магчымасць вакцынацыі кітайскай вакцынай.
Згодна з апошнімі статыстычнымі дадзенымі, у Беларусі две дозы вакцыны ўжо атрымала больш за 3% насельніцтва, а хаця б адну дозу – крыху больш за 6%.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце